Віктар Марчык: “Газета Слонімская” ніколі не падтрымлівала гэты рэжым

На мінулым тыдні нахабным чынам супрацоўнікі Слонімскага РАУС зладзілі ператрус і забралі камп’ютары, тэлефоны, флэшкі ў заснавальніка “Газеты Слонімскай” Ганны Валадашчук.

Пасля ператрусу дома ў Ганны Валадашчук дзясятак міліцыянераў правялі вобшук і ў рэдакцыі газеты. Яны вынеслі і забралі камп’ютары дызайнера, журналістаў, бухгалтараў і іншых супрацоўнікаў рэдакцыі. “Газета Слонімская” спыніла сваё існаванне. А сама Ганна Валадашчук, пасля розных пагроз, пакінула Беларусь.

Ганна Валадашчук

Гэту сітуацыю пракаментаваў слонімскі грамадскі актывіст, сябра Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу, каардынатар Еўрапейскай Беларусі на Слонімшчыне Віктар Марчык.

Ён, у прыватнасці, сказаў:

–“Газета Слонімская” – гэта была адзіная незалежная газета, якая засталася на Гарадзеншчыне і выдавалася 23 гады. У сувязі з тым, што адбываецца ў краіне і ў Слоніме, газета пісала праўдзіва, шчыра і аператыўна давала інфармацыю. Чаго ніколі не рабіла і не робіць мясцовая раёнка. А “Газета Слонімская” не толькі асвятляла падзеі, але друкавала праўдзівую інфармацыю пра ўсе падзеі перад выбарам прэзідэнта, падчас выбараў і тое, што адбываецца цяпер у Беларусі.

Вядома ж, даўно гэта не падабалася тым, хто падтрымлівае злачынны рэжым у Беларусі, а менавіта найперш супрацоўнікам міліцыі, спецслужбам і мясцовым органам улады. Над газетай заўсёды кружыліся чорныя вораны: то не давалі распаўсюджваць, то не ўносілі ў падпісныя каталогі, то адмаўляўся яе прадаваць Белсаюздрук і г.д. Але законным чынам газету закрыць не ўдавалася. Таму цяпер, калі ў сённяшняй улады развязаліся рукі, у краіне поўная анархія з боку органаў улады і сілавых структур, таму і лёгка зліквідавалі добрае выданне. А падпісчыкі і чытачы засталіся без “Газеты Слонімскай”. Вельмі шкада. Але я веру, што наша выданне вернецца да чытачоў – сказаў Віктар Марчык.

https://www.racyja.com/

Вы можете оставить комментарий, или trackback с вашего сайта.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика