Выйшаў лістападаўскі нумар месячніка «Слонімскі край»

Выйшаў лістападаўскі нумар краязнаўчага месячніка «Слонімскі край». У ім — чарговая частка нарыса пра гісторыю слонімскага футбола, на гэты раз пра 1935 год. Змешчаны спіс слонімцаў 1905 года, якія маглі выбіраць дэпутатаў Слонімскай гарадской думы, працяг нарысу пра ўладальнікаў маёнтка Старыя Жыровічы, чарговая частка ўспамінаў Якуба Куніцы.

Таксама напісана пра друкаванне фальшывых долараў у нашым горадзе ў 1930-я, пра слонімцаў-зэгармістраў, пра мешчаніна-контрразведчыка, пра доктара Франца Пучкоўскага і іншае.

Гэты нумар “Слонімскага краю” можна скачаць ТУТ. Іншыя нумары можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика