
Выйшаў чарговы нумар краязнаўчага месячніка «Слонімскі край». У ім — фотаздымкі Слонімшчыны з маскоўскага музею: храм-«ратуша» і таямнічая капліца, працяг нарыса Святланы Брайчук і чарговая частка ўспамінаў Якуба Куніцы.
Змешчаны артыкул пра спробы стварэння прэсы ў Слоніме ў пачатку ХХ стагоддзя, пра Аляксееўскую плошчу на Замосці. Працягваем публікаваць матэрыялы з «Гродзенскіх губернскіх ведамасцяў» 1905 года.
У нумары чарговая частка нарысу пра слонімскі футбол у міжваенны час — пра 1934 год, старонка, прысвечаная паэту Гальяшу Леўчыку, шматлікія зацемкі — пра альбярцінскага фальшываманетчыка, пра настольны тэніс у 1930-я, пра паланэз Агінскага і г.д.
Гэты нумар “Слонімскага краю” можна скачаць ТУТ. Іншыя нумары можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.