Выйшаў вераснёўскі нумар месячніка «Слонімскі край»

Выйшаў вераснёўскі нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край”. У ім — пра 290-ую гадавіну каранацыі Жыровіцкай іконы Божай Маці, пра пад’ёмны мост у нашым горадзе ў XIX стагоддзі, пра лёс нашага земляка Іосіфа Чэрніхава, які стаў ахвярай НКУС.

Змешчана першая частка агляднага матэрыялу пра Слонімшчыну на старонках газеты “Гродзенскія губернцкія ведамасці” ў 1905 годзе, яна пра крымінал. Святлана Брайчук прапануе чарговую частку даследавання пра ўладальнікаў маёнтка Старыя Жыровічы.

Друкуецца працяг успамінаў Якуба Куніцы, здымкі з Касцянёў 1970 года, знойдзеныя ў Расіі, ды іншае.

Гэты нумар “Слонімскага краю” можна скачаць ТУТ. Іншыя нумары можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика