
Выйшаў жнівеньскі нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край”. У ім — пра тое, калі ж насамрэч упершыню загучала з пажарнай вежы ў Слоніме мелодыя паланэза Агінскага, агляд раней сакрэтных дакументаў пра пасляваенныя падзеі на Слонімшчыне, прапанова па ўшанаванні ў нашым горадзе памяці паэта Гальяша Леўчыка.
У нумары змешчаны артыкул пра прастытуцыю ў міжваенны час. Пачынаецца публікацыя ўспамінаў Якуба Куніцы пра сітуацыю ў Слонімскім раёне больш за сто гадоў таму. У чарговай частцы нарыса Ігара Падгарадзецкага “Па старонках нямецкай ваеннай газеты” можна прачытаць пра адукацыю ў Слоніме і нямецкую магілу XIX стагоддзя.
У “СК” змешчаны працяг даследавання Святланы Брайчук пра ўладальнікаў маёнтка Старыя Жыровічы. Таксама публікуецца чарговая частка нарыса пра гісторыю слонімскага футбола ў 1920-1930-я гады.
Гэты нумар “Слонімскага краю” можна скачаць ТУТ. Іншыя нумары можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.