
У пятніцу, 20 лістапада, адбыўся суд на слонімскім фермерам Генрыхам Засімовічам па ч. 1 арт. 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса.
Генрыха Засімовіча абвінавацілі ў тым, што ён прыняў удзел у “несанкцыянаваным” мітынгу, які адбыўся 25 кастрычніка ў цэнтры Слоніма каля помніка Льву Сапегу.
Слонімец на судзе сказаў, што ён быў у той дзень на плошчы, бо няможа заставацца ў баку і спакойна назіраць за тым, як у краіне творыцца беззаконне і падман.
Суддзя Аляксандр Ярмолік прызнаў вінаватым Слонімскага фермера і прысудзіў яму штраф у памеры пяці базавых адзінак (135 руб.).