Слонімец Віталь Ешану выйшаў на волю

У пятніцу, 20 лістапада, выйшаў на волю слонімскі грамадскі актывіст Віталь Ешану, які адседзеў сем сутак арышту ў ізалятары часовага ўтрымання. Каля будынка Слонімскага РАУС яго сустракалі родныя і сябры.

Нагадаем, што ў пятніцу, 13 лістапада, адбыўся суд над Віталём Ешану па ч. 1 арт. 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса. Яго асудзілі за ўдзел у “несанкцыянаваным” масавым мерапрыемстве, якое нібыта адбылося 25 кастрычніка ў цэнтры Слоніма каля помніка Льву Сапегу.

Старшыня суда Слонімскага раёна Аляксандр Ярмолік прызнаў Віталя Ешану вінаватым і пакараў яго 7 суткамі арышту. Сем сутак слонімцу прыйшлося адбыць, нягледзячы на праблемы са здароўем.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика