
У нядзелю, 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы прадстаўнікі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл пісалі дыктоўку на словы Уладзіміра Арлова “Незалежнасць – гэта…”. Дыктоўку чытаў сябра Таварыства беларускай мовы Уладзімір Літвін.
Пасля напісання дыктоўкі быў зачытаны ліст, атрыманы ад палітвязня і пісьменніка Паўла Севярынца, які раней прыязджаў у Слонім з прэзентацыяй сваёй кнігі «Беларускі Ерусалім».