У Слоніме выйшла паштоўка, прысвечаная Міхалу Валовічу

У Слоніме выйшла з друку паштоўка, прысвечаная Міхалу Валовічу (1806-1833) – філарэту, філамату, удзельніку паўстання 1830-1831 гадоў, ваеннай экспедыцыі Юзафа Заліўскага і кіраўніка паўстання на Слонімшчыне ў 1833 годзе. Паштоўку падрыхтаваў і выдаў пісьменнік, краязнавец і гісторык Сяргей Чыгрын, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Міхал Валовіч нарадзіўся ў маёнтку Парэчча на Слонімшчыне ў сям’і слонімскага падкаморнага са старадаўняга беларускага шляхецкага роду Валовічаў. Скончыў Віленскі ўніверсітэт, быў блізкі да тайных таварыстваў філаматаў і філарэтаў.

Міхал Валовіч прымаў удзел у паўстанні 1830-1831 гадоў. Пасля разгрому, эмігрыраваў у Францыю. Праз два гады зноў вярнуўся на Беларусь з мэтай узняць паўстанне супраць рускага царызму і абвясціць Беларусь дэмакратычнай рэспублікай. У 1833 годзе ён арганізаваў на Слонімшчыне паўстанцкі атрад з некалькі дзясяткаў чалавек. Супраць яго Мураўёў-вешальнік кінуў 10 тысяч расійскіх салдат. У траўні атрад Валовіча быў разбіты, а кіраўнік арыштаваны. Яго прывезлі ў Гародню і першы допыт вёў сам Мураўёў, які чакаў ад Валовіча сенсацыйных звестак пра свой атрад. Але гэтага не адбылося. Змагар за нашу Бацькаўшчыну быў пакараны.

Паштоўка прымеркавана да 215-годдзя з дня нараджэння Міхала Валовіча.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика