СЛОНІМЦЫ ПРЫНЯЛІ ЎДЗЕЛ У АСАМБЛЕІ НДА

На гэтых выходных 16-17 чэрвеня ў Мінску адбылася VII Асамблея недзяржаўных грамадскіх арганізацыяў і ініцыятыў (Асамблея НДА).

Удзел у мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі больш за 170 грамадскіх арганізацыяў ды ініцыятываў з усіх рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку і прадстаўнікі са Слоніма.

Цягам двух дзён удзельнікі кангрэсу абмяркоўвалі стан грамадзянскай супольнасці, дыскутавалі па найбольш актуальных пытаннях датычных трэцяга сектару.  Удзельнікі Асамблеі НДА прынялі тры рэзалюцыі “Аб становішчы грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”, “Свабоду Беляцкаму! Свабоду ўсім вязням сумлення!” і “З нагоды будаўніцтва Астравецкай АЭС”.

Кіраўніком Рабочай групы Асамблеі НДА быў пераабраны Сяргей Мацкевіч.

Намеснікамі абраны кіраўнік грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Жана Літвіна, кіраўнік РГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Алег Гулак, культуролаг Вацлаў Арэшка, грамадскія актывісты з рэгіёнаў Віталь Васількоў і Ілля Заранок, а таксама віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, лідэр незарэгістраванага праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі № 2.

Даведка:

Асамблея НДА — гэта найбуйнейшае ў Беларусі аб’яднанне няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і грамадскіх ініцыятываў, якое спрыяе развіццю дэмакратычнай прававой дзяржавы і ўплывае на змены ў грамадстве. Заснаваная ў 1997 годзе, асацыяцыя на сённяшні момант налічвае болей за 300 сябраў.  Асамблея працуе таксама з НДА, якія не ўваходзяць у яе склад, але прыярытэтная ўвага аддаецца сваім сябрам — як зарэгістраваным арганізацыям, так і незарэгістраваным ініцыятывам.

Больш падрабязна пра дзейнасць Асамблеі НДА можна прачытаць на сайце http://belngo.info

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика