КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

30 жніўня 1915 года ў Глоўсевічах нарадзіўся удзельнік патрыятычнага падполля на Слонімшчыне ў 1946-1947 гадах Іван Хомчык.

Іван Хомчык нарадзіўся ў в. Глоўсевічы, удзельнік беларускага патрыятычнага падполля на Слонімшчыне ў 1946-1947. Пачатковую адукацыю атрымаў у польскай школе ў сваёй вёсцы. Перад другой сусветнай вайной служыў у польскім войску ў Гдыні, дзе і заспела яго вайна. З верасня 1939 у нямецкім палоне. У родную вёску вярнуўся ў канцы вайны. Працаваў на сельскай гаспадарцы, а з арганізацыяй саўгасаў — на Глоўсевіцкім участку саўгаса «Пераможац». З 1946 удзельнічаў у падпольнай беларускай патрыятычнай арганізацыі «Чайка». Кіраваў падпольнай групай вясковай моладзі ў в. Глоўсевічы. Пасьля арышту савецкімі карнымі органамі актыву Цэнтру Беларускага Вызваленчага Руху падпольная група спыніла сваю дзейнасць. Ніхто з падпольшчыкаў ня быў арыштаваны.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика