АДБЫЛАСЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ СЛОНІМСКІХ ПЕДАГОГАЎ

У сераду, 29 жніўня, у раённым доме культуры адбылася раённая канферэнцыя педагагічных работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі Слонімскага раёну.

З пачаткам новага навучальнага года педагогаў павіншавалі старшыня Слонімскага райвыканкаму Іосіф Паўлюкевіч, рэктар Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Кострыца, пратаірэй Аляксандр Балоннікаў і іншыя.

На канферэнцыі былі падведзены вынікі мінулага вучэбнага году. Начальнік аддзелу адукацыі Слонімскага раёну Тэрэса Юшкевіч расказала прысутным аб педагагічных поспехах і праблемах, якія неабходна вырашаць. Лепшым настаўнікам былі ўручаны ганаровыя граматы і грашовыя прэміі.

У гэтым навучальным годзе шэрагі Слонімскіх педагогаў папоўніліся на 31 маладога спецыяліста.

 

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика