ПРАДСТАЎНІКІ ПАРТЫІ БНФ І АГП ЗНЯЛІ СВАІХ КАНДЫДАТАЎ

У суботу, 15 верасня, адбылася другая сесія перадвыбарчага з’езду Партыі БНФ. Дэлегаты з’езду прынялі рашэнне зняць усіх сваіх кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з перадвыбарчай гонкі.

Такое рашэнне было прынятае у сувязі з тым, што дагэтуль у беларускіх турмах утрымліваюцца палітвязні. Выбары праходзяць не празрыста і з шматлікімі парушэннямі. У выбарчыя камісіі розных узроўняў было ўсяго уключана невялікая колькасць прадстаўнікоў партыі і пры такіх абставінах пракантраляваць падлік галасоў немагчыма.

Такім чынам па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 спыніў сваю перадвыбарчую дзейнасць кандыдат у дэпутаты Іван Шэга – врач-траўматолаг. Акрамя яго, яшчэ два прадстаўніка Партыі БНФ са Слоніма Віктар Марчык і Аляксандр Гарасюк, якія былі зарэгістраваны кандыдатамі па іншых выбарчых акругах, таксама сышлі з выбарчай гонкі.

Акрамя Партыі БНФ, такое ж рашэнне аб зняцці сваіх кандыдатаў з выбарчай гонкі прыняла Аб’яднаная грамадзянская партыя. Партыя АГП таксама звярнулася да выбаршчыкаў з заклікам не хадзіць на выбары. 

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика