СЛОНІМЕЦ ПРЫНЯЎ УДЗЕЛ У ВІЛЕНСКАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ

У мінулыя выходныя, з 16 па 18 лістапада, у Вільні прайшла міжнародная канферэнцыя «Праграма трансфармацый для дэмакратычнай Беларусі». У канферэнцыі бралі ўдзел палітычныя дзеячы Літвы і прадстаўнікі шэрагу палітычных партый Беларусі. Ад Слоніма на канферэнцыі удзельнічаў прадстаўнік Партыі БНФ Віктар Марчык.

З Літоўскага боку на канферэнцыі выступілі прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, старшыня Сейма Ірэна Дзягутэне, дырэктар дэпартаменту стратэгічнага кіравання службы прэм’ер-міністра  Юргіта Шугждзінэне і іншыя. Сярод беларускіх выступоўцаў былі экс-глава нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч, палітолаг Валерый Карбалевіч і іншыя.

Падчас канферэнцыі літоўскія эксперты падзяліліся з беларусамі вопытам правядзення сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных рэформ у Літве. А беларускія эксперты, у сваю чаргу, далі ацэнку сённяшняй сітуацыі ў Беларусі і прадставілі сваё бачанне будучага працэсу трансфармацыі ў краіне.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика