ДЫК ЯКУЮ Ж ВУЛІЦУ АДРАМАНТАВАЛІ?

Іван Бядко

Нядаўна Слонімскі грамадскі актывіст Іван Бядко атрымаў са Слонімскага райвыканкама адказ на калектыўную скаргу жыхароў вуліцы 1–ай Сямігодкі, што знаходзіцца ў мікрараёне Альбярцін.

З пісьмовага адказу Іван Бядко даведаўся, што работы па добраўпарадкаванню вуліцы 1-Сямігодкі нібыта ўжо завершаны. Гэта яго моцна здзівіла, бо ніякіх рамонтных работ на вуліцы 1-ай Сямігодкі не праводзілася. Рамонтныя работы праводзіліся толькі на  Калгаснай вуліцы, якая мяжуе з вуліцай 1-ай Сямігодкі.

Іван Сямёнавіч вырашыў пазнаёміць жыхароў сваёй вуліцы з пісьмовым адказам райвыканкама. Ён памножыў адказ з райвыканкаму і развесіў яго на пад’ездах дамоў. Аднак, у панядзелак, 3 снежня, да яго дахаты прышлі 4 чалавека, сярод якіх была начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі пры Слонімскім райвыканкаме Тамара Ямеліна, па загадзе якой, былі пазрываны з пад’ездаў адказы з райвыканкаму. Разам з ёй быў участковы міліцыянер і работнікі ЖКГ. Івану Бядко было заяўлена, што ён, нібыта, не меў права развешваць адказ з райвыканкаму для ўсеагульнага азнаямлення, які яны чамусьці называлі лістоўкай. Міліцыянер у сваю чаргу хацеў скласці на яго нейкі пратакол-апытанне, але Іван Сямёнавіч сказаў, што падпісваць нічога не будзе і не лічыць сябе ў чымсьці вінаватым. Напрыканцы размовы Івану Бядко было сказана, што пазней ўсё роўна на яго складуць пратакол. На гэтым размова і закончылася, чаго цяпер чакаць ад ўладаў, пакуль не вядома.

На вул. 1-ай Сямігодкі
На вул. 1-ай Сямігодкі (Фота з архіва)
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика