КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

8 студзеня 1954 года Слонім стаў раённым цэнтрам Гродзенскай вобласці.

20 верасня 1944 года Старшыня Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР М. Калінін і сакратар А. Горкін падпісалі Указ «Аб утварэнні Бабруйскай, Гродзенскай і Полацкай абласцей у складзе Беларускай ССР». У дакуменце адзначалася ўтварэнне «Гродзенскай вобласці з цэнтрам у г. Гродне, уключыўшы ў склад Гродзенскай вобласці г. Гродна і раёны – Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Свіслацкі, Скідзельскі, Сапоцкінскі, вылучыўшы іх са складу Беластоцкай вобласці; г. Ліду і раёны – Васілішкаўскі, Воранаўскі, Жалудокскі, Зэльвенскі, Лідскі, Мастоўскі, Радунскі, Шчучынскі, вылучыўшы іх са складу Баранавіцкай вобласці; і Поразаўскі раён, вылучыўшы яго са складу Брэсцкай вобласці».

У 1950 годзе ў сувязі з дэмаркацыяй савецка-польскай мяжы са складу Гродзенскай вобласці было выключана 30 населеных пунктаў: 26 вёсак і 4 хутары. А ў 1954 годзе вобласць папоўнілася Іўеўскім, Дзятлаўскім, Казлоўшчынскім, Карэлічскім, Любчанскім, Мірскім, Навагрудскім і Слонімскім раёнамі.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика