ГЕНЕРАЛ АД…КРАЯЗНАЎСТВА

17 студзеня ў Народным музеі СШ №4 адбылося пасяджэння гуртка “Гістарычнае краязнаўства”.

Аўтар: Валянціна Радзішэўская

Занятак быў прысвечаны Язэпу Язэпавічу Стаброўскаму. Была падрыхтавана  і паказана  прэзентацыя па кнізе Сяргея Чыгрына “Слонімскія падмуркі” пад назвай “Генерал ад…краязнаўства”. “Гэта наш зямляк, які заслугоўвае на зямлі слонімскай шчырай павагі і памяці. Памятаць жа пра тых, хто шмат добрага і карыснага зрабіў для сваіх людзей, сёння мы развучыліся. А Язэп Стаброўскі варты, каб пра яго ведалі нашчадкі і ў першую чаргу яго землякі“ – гэтымі словамі Сяргея Чыгрына  пачыналася прэзентацыя.

Навучэнцы  завочна пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю Я.Стаброўскага. Даведаліся, што Стаброўскі  археолаг, краязнавец, гісторык, філосаф, вынаходнік, заснавальнік  аднаго  са  старэйшых у Беларусі Слонімскага раённага краязнаўчага музея.

На сённяшні дзень наш краязнаўчы музей у горадзе носіць імя заснавальніка. У 2002 годзе на будынку музея была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная Язэпу Язэпавічу Стаброўскаму, якую выканаў з граніту і падараваў гораду і музею мясцовы мастак Леанід Богдан. Памяць аб Я.Я.Стаброўскім засталася ў сэрцы кожнага гуртоўца.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика