“ХВАЛЯ САЛІДАРНАСЦІ” У СЛОНІМЕ

З 12 лютага пачалася ўсебеларуская кампанія “Хваля салідарнасці”, мэтай якой ёсць падтрымка беларускіх палітвязняў.

Сябры Слонімскай суполкі БХД разам з іншымі прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў далучыліся да “Хвалі салідарнасці”. У межах кампаніі ў розных месцах нашага гораду былі расклееныя ўлёткі з партрэтамі палітвязняў з заклікам «Напішы ліст палітычнаму вязню!».

Нагадаем, што на сённяшні дзень у зняволенні знаходзіцца экс-кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь 2010г. Мікалай Статкевіч, сустаршыня БХД Павел Севярынец, лідэр “Маладога фронту” Дзмітрый Дашкевіч, кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Беляцкі і яшчэ шэраг грамадскіх актывістаў.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика