КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

28 лютага 1942 года ў Ленінградзе ад голаду памёр Канстанцін Пушкарэвіч — беларускі і рускі славіст, літаратуразнавец, педагог, перакладчык. Нарадзіўся ў Слоніме ў 1890 годзе.

Канстанцін Пушкарэвіч удзельнік дарэвалюцыйнага гуртка, які збіраўся на кватэры мовазнаўца Б. Эпімаха-Шыпілы у Санкт-Пецярбургу. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Петраградскага універсітэта (1917). З1919 г. выкладаў у Томскім універсітэце, з1925 г. у ЛГУ. Доктар філалагічных навук (1940). З1941 г. — прафесар, загадчык кафедры. Супрацоўнік Інстытута этнаграфіі АН СССР.

Пасля смерці Б. Эпімаха-Шыпілы захоўваў яго асабісты архіў, які пасля смерці Пушкарэвіча трапіў да Лукаша Бэндэ, а пасля смерці апошняга ў Дзяржаўны архіў БССР у1963 г. У Пецярбургскім філіяле архіва Расійскай Акадэміі навук захоўваецца архіў К. Пушкарэвіча (ф. 792, 84 адз. зах., 1929—1941).

Аўтар прац па літаратуры, гісторыі, мовах і культуры славянскіх народаў. Пераклаў на рускую аповесць Змітрака Бядулі «Салавей» і зборнік апавяданняў Цішкі Гартнага «Трэскі на хвалях».

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика