ДЗЕЦІ ВІНШАВАЛІ МАМ (Фота)

 

У чацвер, 6 сакавіка, у дзіцячым садзіку №6 г.Слоніма прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню жанчын.

Дзеці танцавалі, спявалі, чыталі вершы, удзельнічалі ў розных конкурсах, віншавалі сваіх мам і усіх жанчын са святам 8 сакавіка. Напрыканцы дзеці падаравалі сваім мамам падарункі.

Акрамя гэтага, у фае дзіцячага садзіка была арганізавана выстава віншавальных паштовак, малюнкаў, фотаздымкаў, прысвечаных Дню жанчын.

Святочнае мерапрыемства прайшло весела і цікава.

 

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика