Клопат аб будучыні моладзі не толькі бацькоў, але і школы. У гэтым месяцы вучні СШ №4 згодна з праграмай прафарыентацыі наведваюць прадпрыемствы Слоніма.
Аўтар: Валянціна Радзішэўская
13 сакавіка вучні 7 класа наведалі Слонімскую фабрыку мастацкіх вырабаў. Наведвальнікі сваімі вачамі змаглі ўбачыць працэс па пашыву вырабаў народнага спажывання. Асаблівую цікавасць выклікалі вырабы майстроў па самапляценню і разьбы па дрэву.
Наступным прадпрыемствам наведвання вучнямі 8 класа стаў Слонімскі хлебазавод. На заводзе вучні ўбачылі нараджэнне хлеба-булачных вырабаў. Пазнаёміліся з некаторымі працэсамі прыгатавання і выпечкі хлеба, саломкі.
Вучні 9 класа наведаюць прадпрыемства “РомГіль”.
Дарэчы, наведвальнікаў сардэчна сустракалі на ўсіх прадпрыемствах і жадалі ўбачыць іх зноў ужо ў якасці работнікаў. У адказ, некаторыя вучні на гэта адказалі станоўча.