“СЛОНІМСКІ ВЕСНІК” ЗАБЫЎ АПУБЛІКАВАЦЬ ВІНШАВАННЕ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛ

Рэдакцыя дзяржаўнай газеты “Слонімскі веснік” забылася змясціць віншаванне ад прадстаўнікоў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сілаў з 95-годдзем з дня ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Справа ў тым, што напярэдадні 25 сакавіка, прадстаўнікі слонімскіх дэмакратычных сілаў вырашылі праз мясцовыя СМІ павіншаваць жыхароў Слонімшчыны з 95-мі ўгодкамі ўтварэння БНР. З гэтай мэтай  Іван Шэга, наведаў рэдакцыі дзьвух мясцовых газет і даў платнае віншаванне. “Газета Слонімская” у нумары ад 20 сакавіка апублікавала віншаванне, такое ж віншаванне павінна было з’явіцца і ў газеце “Слонімскі веснік” у суботнім нумары ад 23 сакавіка. Аднак, чамусьці, у суботнім нумары газеты “Слонімскі веснік” віншаванне не было апублікавана. У наступным нумары за сераду 27 сакавіка, віншаванне таксама не апублікавалі.

У пятніцу, 29 сакавіка, Іван Шэга і Іван Бядко наведалі рэдакцыю газеты “Слонімскі веснік”, каб даведацца чаму не было апублікавана аплачанае віншаванне. Як патлумачыў галоўны рэдактар газеты Кірыл Ляшчанка, віншаванне неапублікавалі таму, што пра яго выпадкова забылі. Галоўны рэдактар прынёс свае прабачэнні і вярнуў за віншаванне грошы. Было б вельмі трывожна за “Слонімскі веснік”, калі б яе рэдакцыя хварэла амнезіяй (праваламі ў памяці), але грамадскія актывісты ўпэўнены, што прычынай не надрукаванага віншавання было не правал у памяці, а палітычная падаплёка.

Комментарии и пинги закрыты.

Один комментарий к ““СЛОНІМСКІ ВЕСНІК” ЗАБЫЎ АПУБЛІКАВАЦЬ ВІНШАВАННЕ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛ”

  1. Самсон:

    Предлагаю местным эскулапам всё-таки осмотреть сотрудников редакции. А вдруг что-нибудь заразное?

Яндекс.Метрика