ДАКРАНАННЕ ДА ЦУДОЎНАГА

9 красавіка ў Народным музеі імя А.С.Жукоўскага СШ №4 адбылося сумеснае пасяджэнне гурткоў краязнаўства і аўтарскай песні (кіраўнікі В.Радзішэўская і Н.Чартапалохава), якія працуюць на базе  Слонімскага РЦДЮ турызму.  Тэма заняткаў “Свет вачыма мастака са Слоніма”

Аўтар: Валянціна Радзішэўская

На  пасяджэнне запрасілі У.М. Макарэвіча, мясцовага мастака. Вучні краязнаўчага гуртка  прадэманстравалі прэзентацыю, якая  пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з жыццёвым шляхам і творчасцю таленавітага слонімскага мастака. Падчас паказу прэзентацыі гучалі  вершы і песні пад гітару ў выкананні навучэнцаў аўтарскай песні і іх кіраўніка.

Гурткоўцы мелі магчымасць ўбачыць сапраўдныя палотны майстра. Перад гурткоўцамі былі прадстаўлены ўсе жанры жывапісу Уладзіміра Мікалаевіча: партрэт, нацюрморт, архітэктурны пейзаж, графіка. Іх у яго болей 4 000.  У час сустрэчы  мастак  адказаў на шматлікія пытанні вучняў.

Асаблівае ўражанне выклікаў майстар-клас мастака. За 30 хвілін перад вачыма  гурткоўцаў узнік нацюрморт з кветак. Усе былі зачарованы малюнкам.

Уладзімір Мікалаевіч Макарэвіч не толькі мастак ад бога, але і педагог. На працягу многіх гадоў ён вядзе гурток “Юны мастак-краязнавец” у гімназіі №1. Вельмі спадабаліся работы вучняў мастака, якія былі прадэманстраваны  ў выглядзе відэароліка.

У завяршэнні сустрэчы быў зроблены фотаздымак на памяць.

 

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика