У СЛОНІМЕ АДЗНАЧЫЛІ ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ (Фота)

У чацвер, 9 мая, жыхары Слоніма адзначылі Дзень Перамогі.

Святкаванне традыцыйна пачалося з шэсця вайскоўцаў, ветэранаў і моладзі да Помніка загінуўшым воінам. У мемарыяла адбыўся мітынг і ўскладанне кветак.

У гэты дзень слонімцаў чакала шмат розных мерапрыемстваў. На Першамайскай вуліцы адбылася выстава ваеннай тэхнікі, адбылася аўтобусная экскурсія “Помнікі і памятныя месцы Вялікай Айчыннай вайны”, у краязнаўчым музеі быў дзень адкрытых дзвярэй, адбылася легкаатлетычная эстафета. У гарадскім парку праводзіліся розныя спартыўна-масавыя мерапрыемствы, выстава народнай творчасці, выступы музычных калектываў і шмат іншага.

Увечары ў мікрараёне “Энка” і “Альбярцін” адбыліся святочныя канцэрты.

 

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика