18 траўня на базе ДУА “Любчанская сярэдняя школа” Навагрудскага раёна адбыўся злёт народных музеяў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці.
Аўтар: Валянціна Радзішэўская
Вучні і настаўнікі Любчанскай школы ветліва віталі гасцей з Гродна і прадстаўнікоў народных гісторыка-краязнаўчых музеяў гарадзеншчыны. Ад Слонімшчыны на злёце прысутнічалі прадстаўнікі народнага музея СШ №4 імя А.С.Жукоўскага і народнага гісторыка-краязнаўчага музея ДУА “Дзераўноўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад сярэдняя школа Слонімскага раёна”.
Начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама А.П. Акімава ўручыла кіраўнікам музеяў сертыфікат на званне “Народны”.
Для ўдзельнікаў злёту была праведзена экскурсія “Любчанскі край: з мінулага ў сучаснасць” па музеі Любчанскай СШ. Быў арганізаваны прагляд відэаэкскурсій па экспазіцыях народных музеяў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці “Віртуальны свет музеяў”.
Пасля абеду злёт працягваў работу ў Любчанскім замку, дзе народныя музеі прадстаўлялі свае экспанаты. Вялікае ўражанне на прысутных аказаў рыцарскі турнір Навагрудскага клуба гістарычнай рэканструкцыі. Затым адбылася экскурсія па Любчанскаму замку, ўзнагароджаны ўдзельнікі злёту і падведзены вынікі.