20 траўня 1935 г. — нарадзіўся ў вёсцы Глоўсевічы доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Мікалай Радзько.
Беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1983), прафесар (1985). Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1959). У 1959-1961 галоўны заатэхнік саўгаса “Дворышча” Гродзенскай вобласці. У 1961-1964 вучоба ў аспірантуры г.Жодзіна. З 1967 у БСГА, працаваў старэйшым выкладчыкам дацэнтам кафедры кармлення сельскагаспадарчых жывёл загадчыкам аддзела камбікармоў вопытнай станцыі, з 1988 па 1996 загадчык кафедры. Аўтар звыш 200 навуковых прац па ўжыванні біялагічна актыўных рэчываў у кармленні сельскагаспадарчых жывёл і птушак, біялагічных кансервантаў для розных відаў раслін, сыравіны, метадах падрыхтоўкі кармоў для скормлівання, распрацоўцы спецыяльных камбікармоў і суперканцэнтратаў для сельскагаспадарчых жывёл.