ПРАВАСЛАЎНЫЯ ВЕРНІКІ АДЗНАЧАЛІ СВЯТА ІКОНЫ ЖЫРОВІЦКАЙ БОЖАЙ МАЦІ

У панядзелак, 20 траўня, вялікая колькасць праваслаўных вернікаў з’ехалася ў вёску Жыровічы Слонімскага раёна на вялікае свята Жыровіцкай Іконы Божай Маці.

3’яўленне гэтага абраза на жыровіцкай зямлi папярэдзіў цуд. Калiсьцi даўным-даўно на месцы манастыра быў дрымучы лес. Як i ўсё наваколле вёскi, Жыровiчы належалі падскарбiю Вялiкага княства Лiтоўскага Аляксандру Солтану. Аднойчы летнiм днём 1470 года мясцовыя пастушкі знайшлі ў лясным гушчары на квітнеючай грушы-дзічцы ля Жыровіцаў, абраз Божай Мацi. Спачатку Солтан, якому прынеслі знаходку, хацеў схаваць маленькі абразок у куфэрку, аднак ён адтуль дзіўным чынам прапаў, калі падскарбій захацеў паказаць яго сваім гасцям. Абразок зноў знайшлі па промнях святла на той самай грушы. Пабачыўшы ў гэтым здарэнні пэўны знак, Солтан пабудаваў на тым месцы храм. Сам каменны абраз упрыгожылі срэбрам і выставілі для агульнага ўслаўлення. Каля 1560 года храм згарэў, але абраз зноў знайшоўся дзівосным чынам: дзеці раптам заўважылі пад гарой на камені свечку, якая гарэла, а ля яе — незвычайнай прыгажосці жанчыну, якая малілася. Знайшоўся на ўказаным месцы не толькі абразок — на камені, дзе гарэла свечка, яскрава адбіўся след нагі Багародзіцы.

Заснаваны ля святыні манастыр у розныя часы належаў розным канфесіям, але абраз Маці Божай Жыровіцкай заўсёды шанаваўся і шануецца людзьмі як агульнанародная святыня.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика