У сераду, 29 траўня, у лясным масіве каля в.Ніз Слонімскага раёна, адбылася VIII раённая спартакіяда школьнікаў 6-8 класаў па турысцкім шматбор’і.
У турыстычных спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды дванаццаці школ Слонімскага раёна, якія спаборнічалі ў пешаходным і велаэтапе.
Па выніках велаэтапа вызначыліся наступныя пераможцы:
1 месца – Сянькоўшчынская школа;
2 месца – СШ №10 г.Слоніма;
3 месца – СШ №3 г.Слоніма.
У пешаходным этапе прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – СШ №10 г.Слоніма;
2 месца – СШ №3 г.Слоніма;
3 месца – Сянькоўшчынская школа.
У агульным заліку па выніках двух этапаў вызначыліся наступныя пераможцы:
1 месца – СШ №10 г.Слоніма;
2 месца – Сянькоўшчынская школа;
3 месца – СШ №3 г.Слоніма.
Камандам заняўшым прызавыя месцы былі ўручаны граматы. Камандзе СШ № 10, якая заняла першае места, быў уручаны кубак.