Фонд «Мы разам» (Польшча) сумесна з Камітэтам «Салідарнасьць» (Беларусь) у рамах праграмы МЗС РП “Польска-беларускае ўзаемадзеянне2013”, абвяшчае конкурс эсэ «Жанчыны – мы разам!». Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларускі, якія займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, якія маюць жаданне і натхненне падзяліцца сваім досведам з беларускімі ды польскімі калегамі.
Інфармацыю аб прыкладных тэмах, узнагародах, тэхнічных умовах ўдзелу ў конкурсе, а таксама аб тэрмінах складання конкурсных эсэ Вы знойдзеце на старонцы www.myrazem.eu, facebook.com/fundacjamyrazem.