У панядзелак,10 чэрвеня, на Слонім абрушыўся праліўны дождж, які менш чым за гадзіну затапіў шмат вуліц, дамоў, агародаў гараджан. У некаторых месцах паразмывала нават дарогі. Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў і іншыя службы аказвалі дапамогу пацярпелым. Аднак дапамагчы ўсім адразу магчымасці не было.