ЗРАБІ ШПАКОЎНЮ І АТРЫМАЙ IPOD!

Рухавік і грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвяшчаюць конкурс на лепшую шпакоўню.

З надыходам вясны ў Беларусь вяртаюцца шпакі.

Дапаможам ім! Пабудуем для іх дамы!

Арганізатары конкурса прапануюць рабіць не звычайныя шэрыя шпакоўні, а максімальна пазітыўныя і нестандартныя.

Далучыцца можа кожны.

Такім чынам можна не толькі дапамагчы птушкам, але і атрымаць прыз.

Для гэтага неабходна:

— Знайсці інструменты, вывучыць схемы і інструкцыі на старонцы ruhavik.com/shpakouni

— Зрабіць шпакоўню і ўсталяваць на вуліцы.

Чым больш цікавая і вясёлая яна будзе, тым больш шанцаў на перамогу. Прымаюцца групавыя працы.

— Сфатаграфаваць шпакоўню і даслаць здымак на эл. адрас ruhavik.com@gmail.com. На здымку павінны быць надпіс (не фоташоп) з адрасам сайта www.ruhavik.com як пацверджанне таго, што шпакоўня зроблена для конкурса.

Апошні тэрмін – да 29 красавіка.

Пераможцы за крэатыўнасць атрымаюць прызы: плэеры «iPod», блакноты «Moleskine» і флэшкі «Angry Birds» ды іншае.

З пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў на эл.адрас ruhavik.com@gmail.com альбо ВКантакце vk.com/ruhavik.

Паводле: http://3sektar.by/

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика