“НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ” У СЛОНІМЕ

Ініцыятары праграмы “Народны рэферэндум” – прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху «За свабоду» і намеснік старшыні кампаніі “Гавары праўду”, у аўторак, 6 жніўня, наведалі Слонім.

Мінскія палітыкі – кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч, першы намеснік старшыні Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і намеснік старшыні кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў правялі ў Слоніме шэраг сустрэч. У прыватнасці, яны наведалі цэнтральны рынак нашага гораду, дзе паразмаўлялі з гандлярамі рынка. Пасля наведалі раённую паліклініку, дзе пагутарылі з наведвальнікамі паліклінікі пра праблемы медыцыны, а падчас размовы правялі збор подпісаў у падтрымку доктара-траўматолага Івана Шэгі, якога насуперак просьбам слонімцаў нядаўна зволілі. Далей госці з Мінска накіраваліся ў вёску Дзераўная, дзе адбылася сустрэча з мясцовымі жыхарамі. Завяршыўся іх візіт на Слонімшчыне сустрэчай з прадстаўнікамі мясцовых дэмакратычных сілаў.

Паездкі па розных гарадах Беларусі і сустрэчы з мясцовымі людзьмі, праводзяцца з мэтаю высветліць найбольш важныя праблемы, якія хвалююць людзей, каб пасля сфарміраваць спіс пытанняў, якія будуць вынесеныя на рэферэндум.

Ініцыятары правядзення “Народнага рэферэндуму” плануюць да сярэдзіны верасня выпрацаваць пяць асноўных агульнанацыянальных пытанняў, якія будуць вынесеныя на абмеркаванне і пад якімі плануецца распачаць збор подпісаў.

 

Комментарии и пинги закрыты.

2 комментария к ““НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ” У СЛОНІМЕ”

  1. Александр:

    Идея проведения народного референдума в принципе не плохая. Это хорошая возможность для всенародного обсуждения различных вопросов связанных с будущим нашей страны.

  2. Женя:

    Интересно, когда мы дождёмся обещанной зарплаты в 500 долларов?

Яндекс.Метрика