СЛОНІМЦЫ СУПРАЦЬ ЗАМЕЖНЫХ ВАЕННЫХ БАЗАЎ

У нядзелю, 8 верасня, прадстаўнікі  слонімскай суполкі Партыі БНФ плануюць у гарадскім парку правесці два пікеты накіраваны супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі замежных вайсковых баз і вайсковых аб’ектаў.

З мэтаю атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства, мясцовыя грамадскія актывісты Іван Шэга і Віктар Марчык падалі адпаведныя заяўкі ў Слонімскі райвыканкам.

Нагадаем, што нядаўна беларускія ўлады заявілі аб тым, што на тэрыторыі Беларусі ў хуткім часе павінна з’явіцца расійская авіябаза.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика