У РДК АДБУДЗЕЦЦА ПЕДАГАГІЧНАЯ НАРАДА

У чацвер, 29 жніўня, у Слонімскім цэнтры культуры і адпачынку адбудзецца раённая канферэнцыя педагагічных работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі “Прафесіяналізм і грамадзянскасць – аснова стабільнасці і ўстойлівага развіцця сістэмы адукацыі Слонімскага раёна”.

Традыцыйна на канферэнцыі будуць падводзіцца вынікі мінулага вучэбнага году, адбудзецца ўзнагароджанне лепшых педагагічных работнікаў, прайдзе аб’меркаванне планаў і задачаў на 2013/2014 вучэбны год.

У фае Вялікай залы Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку будзе прадстаўленая выстава “Радасць адкрыццяў кожны дзень”.

Пачатак мерапрыемства ў 10:00.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика