У СЛОНІМЕ ЧАРГОВЫ РАЗ ГРАМАДЗЯНАМ НЕ ДАЗВОЛІЛІ ПРАВЕСЦІ ПІКЕТ

У нядзелю, 8 верасня, прадстаўнікі слонімскай суполкі Партыі БНФ планавалі  ў гарадскім парку па вуліцы Опернай правесці два пікеты накіраваны супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі замежных вайсковых баз і вайсковых аб’ектаў.

З мэтаю атрымання дазволу на правядзенне пікетаў, грамадскія актывісты Іван Шэга і Віктар Марчык падалі адпаведныя заяўкі ў Слонімскі райвыканкам.

У чацвер, 29 жніўня, Іван Шэга і Віктар Марчык атрымалі пісьмовыя адказы з райвыканкаму. Мясцовыя ўлады адмовілі ў правядзенні пікетаў. Падставай для адмовы паслужыла тое, што згодна з планам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама на гэты дзень у гарадскім парку запланавана правядзення свята “Фарбы восені”.

 

Комментарии и пинги закрыты.

Один комментарий к “У СЛОНІМЕ ЧАРГОВЫ РАЗ ГРАМАДЗЯНАМ НЕ ДАЗВОЛІЛІ ПРАВЕСЦІ ПІКЕТ”

  1. иван:

    Усе гэтыя адказы не ад вялікага розуму, а ад вялікага страху, каб чаго не выйшла. Усё роўна- выйдзе, ранней, ці пазней…

Яндекс.Метрика