АДБЫЛАСЯ ПЕДАГАГІЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

У чацвер, 29 жніўня, у вялікай зале дзяржаўнай установы культуры «Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку» адбыўся жнівеньскі форум педагагічных работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі.

З пачаткам новага навучальнага года педагогаў павіншаваў старшыня Слонімскага райвыканкаму Іосіф Паўлюкевіч, які выказаў словы ўдзячнасці работнікам педагагічнай сферы за іх працу, а напрыканцы свайго выступу пажадаў усім выдатных педагагічных дзён.

На канферэнцыі былі падведзены вынікі працы педагагічных калектываў за мінулы вучэбны год і вызначаны задачы на наступны вучэбны год. Начальнік аддзелу адукацыі, спорту і турызму Слонімскага райвыканкаму Тэрэса Юшкевіч расказала прысутным аб педагагічных дасягненнях і праблемах, якія неабходна вырашаць. Лепшым педагогам былі ўручаны ганаровыя граматы і дыпломы.

У гэтым навучальным годзе шэрагі Слонімскіх педагогаў папоўніліся на 35 маладых спецыяліста.

 

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика