У чацвер, 5 верасня, у Слонімскім раённым цэнтры дзіцяча-юнацкага турызму адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй.
Пазнаёміцца з дзейнасцю цэнтра прыйшло шмат рабят з розных школ нашага горада. Школьнікі і педагогі мелі магчымасць паглядзець паказальныя выступы па турысцкай тэхніцы, азнаёміцца з відэа прэзентацыяй дзейнасці гурткоў ЦДЮТ, з выставай фотаздымкаў і малюнкаў на турыстычную тэматыку.
На базе цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму дзейнічае мноства розных гурткоў па інтарэсах. Гэта такія гурткі як: «Юныя турысты», «Пешаходны турызм», «Гістарычнае краязнаўства», «Веласіпедны турызм», «Юны мастак-краязнаўца», «Водны турызм», «Пешаходны турызм і аўтарская песня» і інш.