8 верасня у Беларусі адзначаецца свята – Дзень беларускай вайсковай славы.
Гэтае свята прымеркаванае да гістарычнай даты – перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага над войскам Маскоўскага княства ў бітве 8 верасня 1514 года пад Воршай.
Вялікая бітва стала пераможнай падчас чарговай вайны з Маскоўскім княствам, калі маскоўскія войскі спрабавалі захапіць тэрыторыю Беларусі. Адным з галоўных герояў Аршанскай бітвы быў гетман Канстанцін Астрожскі. Менавіта ён быў на чале 30-тысячнага беларускага войска, якое цалкам разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска.
Штогод пад Оршай на гістарычным месцы Аршанскай бітвы 1514 года — левым беразе Дняпра, адбываецца фэст «Аршанская бітва», у якім прымаюць удзел вядомыя беларускія пісьменнікі, мастакі, барды, рыцарскія клубы.