БНФ ПРАПАНУЕ АБРАЦЬ АДЗІНАГА КАНДЫДАТА

У суботу, 7 верасня, у Мінску прайшло паседжанне Сойму Партыі БНФ у пашыраным складзе ў якім прынялі актыўны ўдзел слонімскія актывісты.

На Сойме была разгледжана прапанова прадстаўнікоў Слонімскай арганізацыі па ўдзеле у выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы.

Сэнс прапановы пракаментаваў кіраўнік слонімскай суполкі Партыі БНФ Іван Шэга:

— у нас узнікла ідэя прапанаваць дэмакратычнай супольнасці удзел у чарговай “выбарчай кампаніі” дзеля абрання “прадстаўнікоў выбаршчыкаў”, якія пазней маглі б правесці сход  і абраць адзінага кандыдата ў прэзідэнты нашай краіны. Ні для каго не сакрэт, што на самой справе выбараў у нас ужо даўно няма, але кампаніі праводзяцца.  Мы прапанавалі  чарговую такую кампанію выкарыстаць хоць з нейкай карысцю. Так зарэгістраваныя  кандыдаты у дэпутаты мясцовых саветаў, якія сабралі 100 і больш подпісаў выбаршчыкаў за сваю асобу маглі б стаць “прадстаўнікамі выбаршчыкаў”. Абранне імі “адзінага кандыдата” гэта ўжо не тое, што абранне палітычнымі структурамі, бо кожны з іх прадстаўляў бы нейкую частку грамадзян Беларусі. Калі б на сходзе “прадстаўнікоў  выбаршчыкаў” прысутнічала іх скажам адна тысяча, то можна было б гаварыць умоўна аб абранні адзінага ад мінімум  100000 грамадзян Беларусі.  Сойм партыі БНФ прыняў нашу прапанову і звярнуўся з ёй да другіх палітычных структур Беларусі. Цяпер справа залежыць ад іншых палітычных арганізацый. Яны павінны разгледзяць нашу ініцыятыву і адрэагаваць на яе – зазначыў Іван Шэга.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика