ЧЫТАЧЫ “ГАЗЕТЫ СЛОНІМСКАЙ” АДСТУПАЦЬ НЕ ЗБІРАЮЦЦА

У нядзелю, 29 верасня, у гарадскім парку горада Слоніма плануецца правядзенне пікета  за права жыхароў Слонімшчыны свабодна афармляць падпіску на «Газету Слонімскую» ў РУП «Белпошта» і купляць яе ў кіёсках «Белсаюздруку».

Адпаведную заяўку на пікет 9 верасня падаў у мясцовы райвыканкам слонімец Алесь Масюк.

Ужо каторы год жыхары Слоніма спрабуюць адстаяць сваё права свабодна афармляць на пошце падпіску на «Газету Слонімскую» і свабодна яе купляць ў кіёсках «Белсаюздруку».

Толькі за гэты год у розныя інстанцыі двойчы высылаліся звароты слонімцаў, пад якімі свае подпісы паставілі больш за 500 чалавек з просьбай уключыць газету ў падпісны каталог РУП «Белпошта» і даць магчымасць свабодна прадаваць яе праз шапікі “Белсаюздруку”. Аднак чыноўнікі просьбу слонімцаў ігнаруюць, час ад часу даючы адпіскі.

Тым часам чытачы і падпісчыкі газеты адступаць не збіраюцца. Пра што сведчыць і апошняя заяўка на пікет у падтрымку газеты.

Крыніца: http://www.gs.by

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика