У суботу, 14 верасня, у Слоніме адбылося раённае краязнаўчае спаборніцтва навучэнцаў “Краязнаўчае арыентаванне –2013”.
У спаборніцтвах прыняло ўдзел 11 каманд, якія прадстаўлялі дзесяць гарадскіх і адну сельскую школу. Стартавалі каманды з пляцоўкі раённага краязнаўчага музея імя І.І.Стаброўскага. Удзельнікам спаборніцтва неабходна было прайсці па зададзенаму маршруту і ў вызначаных месцах зрабіць адзнаку у маршрутных лістах. Умовы спаборніцтваў патрабавалі ад удзельнікаў добрае веданне тапаграфіі горада і гісторыі назваў вуліц горада.
Краязнаўчае спаборніцтва праходзіла ў рамках тыдня турызму і было прысвечана 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатарам краязнаўчага спаборніцтва выступіў Народны музей імя А.С.Жукоўскага ДУА “Сярэдней школы № 4 імя П.І.Батава”.
Па выніках спаборніцтваў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – СШ № 10;
2 месца – Ліцэй;
3 месца – СШ № 4.
Каманда пераможца была ўзнагароджана пераходным кубкам Народнага музея імя А.С.Жукоўскага ДУА “Сярэдней школы № 4 імя П.І.Батава”.