КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

22 верасня 1975 года памёр Павел Крынчык — грамадска-культурны дзеяч, актывіст ТБШ з Едначоў.

Павел Сцяпанавіч КРЫНЧЫК скончыў Екацярынаслаўскі палітэхнікум шляхоў зносін (1921). У 1920-я актыўны ўдзельнік Таварыства беларускай школы; з 1927 віцэ-старшыня Слонімскай акруговай управы ТБШ, з мая 1929 член Галоўнай управы ТБШ. У 1928 абраны дэпутатам польскага сейма па спісе беларускіх арганізацый. Адзін з арганізатараў і член Галоўнага сакратарыята клуба «Змаганне». Уваходзіў у заходнебеларускі аргкамітэт па падрыхтоўцы Еўрапейскага сялянскага кангрэса ў Берліне. У жніўні 1930 арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на 10 гадоў турмы. З вер. 1932 у выніку абмену палітвязнямі ў СССР. Працаваў на гаспадарчай рабоце. Арыштаваны 26.10.1935. Асуджаны 1.4.1936 «тройкай» НКУС за «сувязь з разведкай буржуазнай Польшчы» да 5 гадоў ППК. Этапіраваны ў адзін з Калымскіх лагераў. Рэабілітаваны 30.3.1956. Жыў у Слоніме. Муж А. К. Лябецкай. Асабовая справа К. № 6824-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика