ПІКЕТ СУПРАЦЬ ЗАБАРОНЫ ПІКЕТАЎ ЗАБАРАНІЛІ

 

У суботу, 28 верасня, у гарадскім парку горада Слоніма грамадскі актывіст Іван Шэга планаваў правесці пікет супраць забароны пікетаў.

Адпаведная заяўка на атрыманне дазволу была пададзена ў мясцовы райвыканкам. У аўторак, 24 верасня, Іван Шэга атрымаў з райвыканкаму адказ, дзе сказана, што у правядзенні пікету адмоўлена. Прычынай адмовы паслужыла тое, што ў гэты дзень, згодна плану работы аддзелу адукацыі, спорту і турызму Слонімскага райвыканкаму, у гарадскім парку адбудзецца спартыўнае мерапрыемства “Спорт нам поможет силы умножить”.

Нагадаем, што на працягу апошніх гадоў, Слонімскі райвыканкам увесь час адмаўляе слонімцам у правядзенні пікетаў.

 

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика