ПІКЕТ У ПАДТРЫМКУ “ГАЗЕТЫ СЛОНІМСКАЙ ЗАБАРАНІЛІ (Дакумент)

У нядзелю, 29 верасня, у гарадскім парку горада Слоніма планавалася правядзенне пікета за права жыхароў Слонімшчыны свабодна афармляць падпіску на «Газету Слонімскую» ў РУП «Белпошта» і купляць яе ў кіёсках «Белсаюздруку».

Адпаведную заяўку на пікет 9 верасня падаў у мясцовы райвыканкам слонімец Алесь Масюк.

У аўторак, 24 верасня, з выканкаму прыйшоў адказ, у якім сказана, што ў правядзенні пікета адмоўлена. Прычынай адмовы паслужыла тое, што ў гэты дзень згодна плану работы аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага райвыканкаму, РК ГА “БРСМ” у гарадскім парку адбудзецца традыцыйная крос-віктарына “Знай свой край”.

Ужо каторы год жыхары Слоніма спрабуюць адстаяць сваё права свабодна афармляць на пошце падпіску на «Газету Слонімскую» і свабодна яе купляць ў кіёсках «Белсаюздруку».

Толькі за гэты і мінулы года ў розныя інстанцыі двойчы высылаліся звароты слонімцаў, пад якімі свае подпісы паставілі больш за 800 чалавек з просьбай уключыць газету ў падпісны каталог РУП «Белпошта» і даць магчымасць свабодна прадаваць яе праз шапікі “Белсаюздруку”. Аднак чыноўнікі просьбу слонімцаў увесь час ігнаруюць.

 

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика