скачаць кнігу В.Супруна “НЕЗАБЫЎНЫЯ КСІВЫ”

      Незабыўныя “ксівы” – гэта зборнік вершаў з падпольнай канцлагернай перапіскі Васіля Супруна з Ларысай Геніюш. Тут ліставанне двух асобаў, які у адным часе знайшліся у адным месцы і ў аднолькавых, вельмі цяжкіх умовах. Ліставанне гэтае можна назваць школай. Школай жыцця, школай паэзіі. Васіль Супрун, завочна знаёмы з Ларысай Геніюш праз яе зборнік, які пабачыў свет у 1942 годзе, пачаў ліставанне з паэткай у канцэнтрацыйным лагеры. Дасылаў ёй свае сціплыя творы, чакаў на адказ, на словы крытыкі, на парады. У зборніку прадстаўлены поўны збор вершаваных ліставанняў, якія удалося зберагчы і захаваць, складзеных, па магчымасці, у храналагічным парадку. Дзякуючы гэтым ліставанням і руплівасці Васіля Супруна ў захаванні перапіскі, эпісталярная спадчына Ларысы Геніюш і самога Васіля Супруна захавалася для наступных пакаленняў. 

скачаць кнігу «Незабыўныя ксівы» у PDF фармаце

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика