ЮНЫЯ ТУРЫСТЫ СХАДЗІЛІ НА “РАСКОЛАТЫ КАМЕНЬ”

У суботу, 12 кастрычніка, вучні сярэдняй школы № 10, якія займаюцца ў гуртку “Юныя турысты”, схадзілі на экскурсію да помніка прыроды – расколаты камень-валун, які знаходзіцца ў лесе, недалёка ад мікрараёну “Альбярцін”.

Як падае Беларуская энцыклапедыя, гэты камень быў прынесены ледавіком каля 220-150 тысяч гадоў таму са Скандынавіі адзіным блокам. Адны лічаць, што камень раскалоўся пры раставанні лёду. Па іншых звестках вядома, што ў 1935 годзе ў камень стукнула маланка. Бытуе легенда, што неяк вяртаўся пан Войцах Пуслоўскі з дачы ў свой маёнтак Альбярцін. У дарозе яго застала моцная навальніца. Фаэтон Пуслоўскага спыніўся каля каменя-валуна за некалькі дзясяткаў метраў. Раптам маланка ўдарыла ў камень — і ён раскалоўся. Існуюць і іншыя легенды пра камень.

Акрамя “Расколатага камню”, гурткоўцы наведалі сядзібу графа Пуслоўскага, схадзілі на вадаспад.

Падчас знаходжання на прыродзе, дзеці правялі невялічкую прыборку леса ад смецця. Было сабрана тры мяхі пластыкавых бутэлек і іншага смецця.

Дзякуючы такім экскурсіям, дзеці пашыраюць свае веды па гісторыі роднага краю і і фізічна ўмацоўваюцца.

 

 

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика