КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

16 кастрычніка 1905 года нарадзіўся ганаровы грамадзянін Слоніма, партызанскі кіраўнік на Слонімшчыне ў гады Другой сусветнай вайны Міхаіл Анішчык.

У 1926 уступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду, з 1925 у КПЗБ. У 1929 стаў сакратаром Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, а з 1934 — сакратаром Слонімскага акруговага камітэта КПЗБ. Тройчы быў зняволены польскімі ўладамі. Пасля ўз’яднання Беларусі быў старшынёй Слонімскага гарвыканкама. З чэрвеня 1943 у тыле нямецкіх войск, памочнік упаўнаважанага Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавіцкай вобласці, у жніўні-снежні 1943 кіраўнік Слонімскага падпольнага міжрайпартцэнтра. Рэдагаваў падпольную газету “Вольная праца”. Пасля вайны на партыйнай і савецкай рабоце. Яго імем названа вуліца ў Слоніме.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика