КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

Антон Валынчык 213 лістапада 1985 года ў Гродне памёр беларускі хормайстар, кампазітар, музыкант, педагог з Мяльканавіч Антон Валынчык.

Антон Валынчык нарадзіўся 23 ліпеня 1896 г. у вёсцы Мяльканавічы Слонімскага раёну ў сям’і царкоўнага рэгента. Пасля заканчэння Жыровіцкай духоўнай семінарыі быў прызваны ў войска, дзе 19-гадовым юнаком кіраваў салдацкім хорам. Пасля войска вярнуўся на радзіму і ў перыяд з 1939 па 1947 гг. працаваў выкладчыкам музыкі і спеваў у рэальным вучылішчы ў Лунінцы, пасля ў Клецкай беларускай гімназіі, потым у Наваградскай беларускай гімназіі, а таксама ў беларускай настаўніцкай семінарыі ў Слоніме. У 1937 Антон Валынчык завочна скончыў Вышэйшыя музычныя курсы Варшаўскай кансерваторыі пры Крамянецкім музычным ліцэі. У гады Другой сусветнай вайны жыў у Слоніме, дзе кіраваў рознымі хорамі.

Пасля вайны быў мастацкім кіраўніком Беларускага міжабласнога ансамбля песні і танца ў Ашмянах. Каб пазбегнуць рэпрэсіяў, супрацоўнічаў з хорамі ў праваслаўных храмаў у Клецку, Наваградку, Слоніме, Жыровічах і Менску. У 1956 годзе кампазітар паехаў у Магілёўскую вобласць, дзе ўладкаваўся кіраўніком хору Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Праз год вярнуўся ў Маладэчна, дзе стаў кіраўніком міжабласнога Маладзечанскага ансамбля песні і танца, які ўзначальваў чатыры гады. У 1961 пераехаў у Горадню. Там ён узначальваў кафедру музыкі і спеваў Гарадзенскага педінстытута, адначасова працаваў хормайстрам Гарадзенскага народнага ансамбля песні і танца «Нёман» (ад кіраўніцтва якога пасля быў адхілены савецкай наменклатурай) і мастацкім кіраўніком Гарадзенскай народнай харавой капэлы настаўнікаў. Кансультаваў як хормайстар многія харавыя капэлы Гарадзеншчыны. Памёр 13 лістапада 1985 года. Пахаваны на гарадскіх могілках Горадні. На яго магіле 1 лістапада 2013 года быў устаноўлены помнік. Помнік устанавіў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, дзе ў апошнія гады жыцця Антон Міхайлавіч працаваў. На яго магіле 28 гадоў не было помніка, а быў пастаўлены просты жалезны крыж.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика