ПІКЕТ У АБАРОНУ ПРАВОЎ ЧЫТАЧОЎ “ГАЗЕТЫ СЛОНІМСКАЙ” ЗНОЎ НЕ ДАЗВОЛІЛІ (Дакументы)

12942-1Нядаўна ў Слонімскі райвыканкам была пададзена чарговая заяўка на правядзенне пікета ў гарадскім парку за права жыхароў Слонімскага раёна свабодна афармляць падпіску на «Газету Слонімскую» ў РУП «Белпошта» і свабодна яе купляць у шапіках «Белсаюздрука». Правядзенне пікету было запланавана на нядзелю, 17 лістапада.

У сераду, 13 лістапада, заяўнік пікету Алесь Масюк, атрымаў з райвыканкаму адказ. Слонімскі райвыканкам у чарговы раз не дазволіў праводзіць пікет на падставе таго, што ў гэты дзень у парку павінна прайсці масавае мерапрыемства “Маладое пакаленне – на старт!”, прысвечанае Міжнароднаму дню студэнта.

Трэба адзначыць тое, што Алесь Масюк у заяўцы, пададзенай у райвыканкам прасіў, што,  калі 17 лістапада па нейкіх прычынах не будзе магчымасці даць яму дазвол на правядзенне пікету, прапанаваць яму любы іншы дзень у лістападзе месяцы 2013г. для правядзення пікету. Але, негледзячы на гэта, райвыканкам адмовіў у правядзенні пікета, не прапанаваўшы ніякага іншага варыянта для яго правядзення.

Нагадаем, што гэта ўжо другая па ліку адмова ў правядзенні пікета ў падтрымку чытачоў і падпісчыкаў “Газеты Слонімскай”. Правядзенне першага пікету планавалася ў нядзелю, 29 верасня. Аднак тады райвыканкам таксама адмовіў у правядзенні акцыі па прычыне таго, што ў той дзень у парку павінна была прайсці крос-віктарына “Ведай свой край”. Тады заяўнік пікету Алесь Масюк з такім рашэннем райвыканкама не пагадзіўся, палічыўшы, што яно парушае яго канстытуцыйнае права і на гэтай падставе звярнуўся са скаргай у суд Слонімскага раёна. Аднак суд палічыў, што з боку райвыканкама парушэнняў закона не было.

Трэба адзначыць той факт, што ў судзе Масюк казаў, што перад падачай заявы ў выканкам ён праглядзеў афіцыйны сайт выканкама і раённую газету, упэўніўшысь у тым, што на 29 верасня ніякіх планаў у мясцовых уладаў няма, падаў на гэты дзень заяўку. Аднак пасля раптам высветлілася, што на гэты дзень у парку запланавана правядзенне крос-віктарыны. У сувязі з гэтым, Масюк сказаў, што на яго думку прадстаўнікі мясцовай улады задняй датай унеслі ў план правядзенне крос-віктарыны ў нядзелю, 29 верасня. І як аказалася пазней, гэты факт ускосна пацвярджаецца матэрыяламі судзебнай справы. Прадстаўнікі райвыканкама прадставілі ў суд план работы аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама і палажэнне аб правядзенні крос-віктарыны “Ведай свой край”. У плане пазначана, што крос-віктарына запланавана на 29 верасня, а ў палажэнні напісана, што крос-віктарына будзе праходзіць у суботу, 28 верасня.

Атрымліваецца, для таго, каб не даць дазвол на правядзенне пікету, мясцовыя ўлады ідуць на розныя хітрыкі і адмыслова пераносяць свае мерапрыемствы.

Вось так, негледзячы на тое, што згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожнаму гарантуецца права на правядзенне сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацыяй, на практыцы гэта права рэалізаваць не магчыма.

 

Адмова пікет 13.11.13.

 

IMG_8844

IMG_8845

 

IMG_8852

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика