ІВАН БЯДКО: ХЛУСНЯ — НОРМА ІСНАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ УЛАДЫ (фота)

1Забудова Слонімскага мікрараёна “Альбярцін” і вуліцы 1-й Сямігодкі адбывалася больш за 30 гадоў таму. За такі працяглы тэрмін існавання дваровыя тэрыторыі, тратуары патрабуюць добраўпарадкавання. А вуліца наагул не была заасфальтаваная. Але ўлады не звярталі на гэта ніякай увагі.

Па ініцыятыве каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» ў Слоніме Івана Бядко, жыхарамі вуліцы былі сабраныя подпісы пад зваротам да уладаў аб добраўпарадкаванні вуліцы 1-й Сямігодкі.

«Пачалася доўгая перапіска з райвыканкамам. То гэтае пытанне выносіцца на абмеркаванне, то рыхтуецца дакументацыя. Нарэшце прыйшла папера за подпісам старшыні райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча, у якой напісана, што вуліца 1-й Сямігодкі часткова добраўпарадкаваная. Гэта азначае, што і рашэнне райвыканкама, і дакументацыя, і сродкі на выкананне работ былі», — адзначае Іван Бядко.

«Азнаёміўшыся з такім адказам, жыхары вуліцы абурыліся, таму што ніякіх работ па добраўпарадкаванні вуліцы1-й Сямігодкі не праводзілі. «Мы паўторна сабралі больш за 250 подпісаў ды, сфатаграфаваўшы вуліцу як доказ хлусні, звярнуліся з патрабаваннем разабрацца, куды дзеліся тыя сродкі, якія вылучаліся на нібыта праведзеныя работы. Наш зварот даслалі ў адміністрацыю прэзідэнта, генеральнаму пракурору, начальніку следчага камітэта,камітэт дзяржкантролю, каб там разабраліся, ці ёсць тут факт карупцыі», — зазначыў Іван Бядко.

З гэтых інстанцый паведамілі, што зварот жыхароў вуліцы накіраваны для разгляду ў Гарадзенскі аблвыканкам. Адтуль быў атрыманы адказ за подпісам намесніка старшыні Жука У.Г., у якім напісана, што плануецца завяршыць добраўпарадкаванне першай чаргі ў 2014 годзе.

«А як жа з тым, што гэта ўжо зроблена. У другую чаргу добраўпарадкавання ўключаныя дамы №6,8,13,14,16,18,18/1,20,22,24,32,36 – гэта і ёсць уся вуліца. Улады абяцаюць толькі ў 2014 годзе разгледзець пытанне аб унясенні іх у тытульны спіс аб’ектаў, якія падлягаюць рамонту.

«Адны супярэчнасці. Атрымліваецца, што яны там то разгядаюць, то плануюць. Нашыя улады не чуюць чалавека, таго, з чым ён да іх звяртаецца. Як кажуць яны там на сваёй хвалі. Проста перапраўляюць адзін аднаму паперкі — і ўсё вырашэнне праблемы. А мы застаемся з гэтымі праблемамі надалей», — падкрэсліў Іван Бядко.

 

4

2

3

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика